Знайсці
04.10.2017 / 11:223РусŁacБел

Што пісала «Наша Ніва» ў кастрычніку 110 і 10 гадоў таму

Гродна. Хочуць выбраць дэпутатам вядомага ўсім адваката Астрагорскага (жыда), каторы быў ужо ў першай Думе і там цвёрда стаяў за новы парадак і свабоду. Каб усе сем дэпутатаў былі добрыя, трэба, каб мужыкі злучыліся з палякамі і жыдамі, проці правых.

НН. №31. 1907

Асноўныя праблемы беларускага інтэрнэтузасталіся ранейшымі. Пра гэта на канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт» паведаміў генеральны дырэктар УП «Надзейныя праграмы» Юрый Зісер.

Паводле яго слоў, асноўных праблем у байнэту некалькі: «фантастычная дарагоўля» паслуг доступу ў сетку; непрадуманае ліцэнзаванне; адсутнасць у дзяржаўнага сектара і экспарцёраў патрэбы ў айчыннай інтэрнэт-рэкламе; недасканаласць прававой базы электроннага дакументаабарота, адным з вынікаў чаго з’яўляецца немагчымасць яго паўнавартаснага ўкаранення ў краіне. Паводле слоў Ю.Зісера, праблемай таксама з’яўляецца адсутнасць інтэрнэт-гандлю ў звыклым яго разуменні, бо няма поўнага цыкла любога гандлю «замова — аплата — дастаўка», усё зводзіцца толькі да замаўлення тавараў праз інтэрнэт.

4 кастрычніка 2007

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера