Даслаць навіну
Знайсці
0
УнцерМаркшэйдэр / адказаць
05.10.2017 / 14:16
"Ваенка" з Бабруйску да Вызны (Чырв.Слабада), здаецца, ўжо ўся пакрыта асфальтам...
2
Змагар / адказаць
05.10.2017 / 14:16
"заўважаем у акенцы парктроніка сімпатычны падасінавік"
https://nn.by/?c=ar&i=198491

дзе-дзе?
0
kronan / адказаць
05.10.2017 / 14:43
Заязджайце да нас на Лідчыну і Наваградчыну) Тут так сама яшчэ застаюцца дзясяткі забрукаваных вёсак.
0
Васіль Астрэйка / адказаць
05.10.2017 / 14:43
Прыедзьце яшчэ ў Кумельшчыну, Вілейскі раён!!!
0
Дзядзька Иван / адказаць
05.10.2017 / 15:08
Очень красивая брукованка у нас в Дубашах! Это Воложинский район. Приезжайте, встретим, накормим (контакт шлю на мэйл).
0
Зося / адказаць
05.10.2017 / 15:20
Беларуска-літоўскае памежжа. Вёска Вялікія Свіранкі Астравецкага раёна. Былое мястэчка, а цяпер вёска, адно з найстаражытнейшых у Астравецкім раёне. Дата заснавання – 1454 год. На вуліцы і па сённяшні дзень – шыкоўная брукаванка. У мястэчку функцыянуе касцёл Святога Юрыя – драўляны помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. Ёсць званіца. Дарэчы, у Віленскім архіве ёсць асобная папка па Свіранскім касцёле. Касцёл упершыню згадваецца ў 1508 г., а ў 1524-м ён ужо парафіяльны. Ля касцёла – пахаванні XIX стагоддзя. Самі могілкі, таксама старажытныя, у сасоніку за вёскай. Да нядаўняга часу ў вёсцы працавала школа, пабудаваная пры Пілсудскім. Улады яе зачынілі і імгненна прадалі… як драўніну пад лазні-сауны… Кажуць, са Свіранскай школы пабудаваны шыкоўныя лецішчы на азёрах. Цяпер ад школы засталіся муры і парк… Да большасці жыхарак мястэчка заходзіш, быццам у музей – паўсюль шыкоўныя тканыя дываны, вышываныя ручнікі і г. д. З дзяцінства памятаю вялізныя кросны ў мясцовых жанчын. У суседняй школе ёсць нават кабінет-музей ткацтва. Дарэчы, у кіламетры ад Вялікіх Свіранкаў – ля вёскі Малыя Свіранкі ёсць гарадзішча, два курганных могільнікі (раскопкі не праводзіліся), у канцы XIX стагоддзя ў 1 км ад вёскі выяўлена “майстэрня крамянёвых стрэлак”. Недалёка знаходзяцца былыя пасяленні старавераў і іх царква – Стрыпішкі, альбо, як завуць мясцовыя, Русь (праўда, цяпер туды патрэбны адмысловы дазвол памежнікаў, бо лічыцца памежнай паласой). Таксама недалёка, у вёсцы Барані, знаходзіцца музей Казіміра Сваяка. Словам, варта з’ездзіць. Калі надумаеце ехаць – памедамляйце. Гатова быць гідам. J
0
paleshuk / адказаць
05.10.2017 / 15:27
Вёска Сульжыцы: 54.0441, 26.8005
0
Juraś / адказаць
05.10.2017 / 16:06
Пакуль яшчэ цалкам брукаваны стары Альгердаў шлях паміж станцыяй Зябкі і мястэчкам Празарокі, а таксама вулачка ў мястэчку Пліса на Глыбоччыне. Але стан гэтай частцы Альгердавага шляху ўжо досыць кепскі - мае месцамі каляіны ад колаў с/г тэхнікі.
0
Кут / адказаць
05.10.2017 / 16:25
Дзякуй за настраёвыя фоты і артыкул!
0
нешта / адказаць
05.10.2017 / 16:33
ёсць шмат дзе брукаванкі, якія захаваліся часткова. Невялічкія кускі, напаўразбураныя і г.д.
1
Патрыёт / адказаць
05.10.2017 / 16:46
Сябры, у вас такога памеру ватэрмарка на фотках, што няма чаго відаць
1
Падсумуем / адказаць
05.10.2017 / 16:55
Эх, фальцваген. ведаў бы, што вы такія беларусафілы - набыў бы polo. а так rio ўзяў. дзе ж вы раней былі? :))))
0
Кропкабай / адказаць
05.10.2017 / 17:28
Эх, не даехалі вы да Варашылак ды вёсак ля Блакітных азёраў
0
reis / адказаць
05.10.2017 / 17:47
Паважаны дылер Фальсваген! падкажыце заводу у Калузе зрабиць на базе Пола и Джэтты универсалы для беларусау, седаны для нас непрактычныя
2
Юры з-пад Дворышча / адказаць
05.10.2017 / 18:14
Такое адчуваньне, што на працягу гісторыі простыя беларусы амаль беглі ад цывілізацыі, не азіраючыся. Вось гэтыя брукаванкі 20-30х гадоў: пачытайце перыёдыку таго часу, што толькі польскія ўрады не рабілі, каб прымусіць брукаваць сваю тэрыторыю - сяляне толькі пад пагрозай арышту часам згаджаліся.
Вунь у кнізе Гардзеева пра Горадню: столькі інфы пра тое, як загад за загадам (нават каралеўскія!) забрукаваць уласны кавалак вуліцы - не, свой непралазны бруд раднейшы! 

Гэтым і тлумачацца тыя "гісторыі" вяскоўцаў пра брук, які іхнія ж бацькі брукавалі - "цар рускі паклаў", "французы", "палякі"... Нафіг ім не патрэбная гэтая вашая цывілізацыя. Нават свой кавалак зямлі парадкуюць толькі калі загад будзе.
0
Баг / адказаць
05.10.2017 / 18:28
НН, прошу, обратите внимание на одного человека в Бресте - второго секретаря горкома БРСМ. Посмотрите, какие фотоснимки постит в ВК этот персонаж. 
 
- http://www.realbrest.by/blogs/chempionat-mira-po-vrednym-privychkam/tak-kto-vy-p-picko.html

А теперь представьте, чему он детей учит. Вот его ВК - https://vk.com/id44122602

Попросите у него, пожалуйста, прокомментировать фото с главредом Эха. Достал он уже. Всех. Спасибо
0
Уладзімір Скрабатун / адказаць
05.10.2017 / 18:51
Забыліся на Альгердаў Шлях. Ад Зябак да Празарок -- брукаванка!


https://nn.by/?c=ar&i=175841&mo=bdef1c6f21a09f813bbe068f2569d28d33e596e6
0
Žvir / адказаць
05.10.2017 / 19:20
праехалі за два дні 500 кіламетраў, спаліўшы 42 літры бензіну
Niaūžo Polo stoļki žare ?
0
йцукен / адказаць
05.10.2017 / 20:13
"бравыя напалеонаўскія жаўнеры пад спевы «Марсельезы»". очень сомневаюсь, учитывая, что при Наполеоне Марсельеза потеряла статус государственного гимна.  это песня рефолюционеров-республиканцев, но никак не императорских войск.
0
Дзмiтрый / адказаць
05.10.2017 / 20:33
Ведаю 2-е выдатныя брукаванкi у Пiнскiм раене: 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера