Знайсці
03.10.2017 / 20:121РусŁacБел

Еўрапарламент раскрытыкаваў бягучыя перамовы па «брэксіце»

Еўрапейскі парламент негатыўна ацаніў бягучыя перамовы паміж Бруселем і Лонданам адносна «брэксіту». Еўрадэпутаты прынялі рэзалюцыю, у якой яны палічылі, што прагрэсу ў перамовах недастаткова. Гэта азначае адсутнасць згоды пачаць перамовы аб будучыні гандлёвым пагадненні, якое вельмі важнае для Вялікабрытаніі. Рэзалюцыя была прынятая пераважнай большасцю галасоў, паведамляе Радыё Польшча.

Дэпутаты Еўрапарламента прызналі, што еўрапейскія лідары на саміце ЕС, які адбудзецца праз два тыдні, не павінны даваць зялёнае святло пачатку перамоваў аб будучыні камерцыйным партнёрстве, хіба што ў гэтым месяцы адбудзецца рэальны прарыў у перамоўным раўндзе. Еўрадэпутаты таксама раскрытыкавалі рознагалоссі ў брытанскім урадзе ў дачыненні да «брэксіту» і заявілі, што гэта ўскладняе дасягненне кампрамісу.

Самыя вялікія разыходжанні паміж Бруселем і Лонданам звязаныя з фінансавымі абавязальніцтвамі. ЕС чакае, што Злучанае Каралеўства, нягледзячы на «брэксіт», працягне плаціць у бюджэт ЕС да 2023 года, Лондан не згодны прымаць гэтую ўмову.

«27 краін не могуць аплачваць рахункі, узгодненыя 28 дзяржавамі», — сказаў лідар лібералаў у Еўрапарламенце Гі Верхофстат падчас дэбатаў.

Пытанне аб забеспячэнні правоў еўрапейцаў на тэрыторыі Вялікабрытаніі пасля «брэксіту» таксама цалкам не вырашанае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930