Знайсці
03.10.2017 / 19:361РусŁacБел

У Мінску тралейбус сутыкнуўся з грузавіком, двое пацярпелых

У Мінску тралейбус сутыкнуўся з грузавіком, пацярпелі, па папярэдняй інфармацыі, два чалавек. Пра гэта БЕЛТА паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС Мінска Любоў Трапашка.

ДТЗ адбылося каля пяці гадзін вечара на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Любімава. «Кіроўца грузавіка, які рухаўся з боку МКАД у кірунку горада, перасякаў праспект Любімава. А тралейбус праязджаў праспект Дзяржынскага ў кірунку вуліцы Каралінскай. Адбылося сутыкненне. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца тралейбуса выехаў на чырвоны сігнал святлафора», — распавяла яна.

На дадзены момант ёсць інфармацыя пра дваіх пацярпелых, адзін з іх кіроўца тралейбуса.

МГУ МНС

Цяпер рух па праспекце Дзяржынскага з боку МКАД у напрамку Любімава ўскладнены. ДАІ просіць кіроўцаў улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера