Знайсці
03.10.2017 / 17:016РусŁacБел

Саакашвілі папрасіў палітычнага прытулку ва Украіне

Абарона просіць суд абавязаць Галоўнае ўпраўленне Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны ў Львоўскай вобласці разгледзець зварот пазбаўленага ўкраінскага грамадзянства Міхаіла Саакашвілі аб атрыманні палітычнага прытулку. Пра гэта УНІАН сказаў адзін з адвакатаў Саакашвілі Маркіян Галабала.

Адвакат распавёў, што яшчэ 11 верасня Саакашвілі асабіста звярнуўся ў Дзяржаўную міграцыйную службу з мэтай атрымання статусу асобы, якая мае патрэбу ў дадатковай абароне. «Ён звяртаўся з адпаведнай заявай, звяртаўся … аб атрыманні статусу асобы, якое мае патрэбу ў дадатковай абароне. Ніякай іншай заявы Саакашвілі не падаваў», — сказаў Галабала.

Абаронца ўдакладніў, што ў юрыдычнай плоскасці працэдура атрымання палітычнага прытулку мае іншую тэрміналогію. «Менавіта статус асобы, якая мае патрэбу ў дадатковай абароне. Гэта юрыдычная назва гэтага статусу і юрыдычная назва гэтай працэдуры», — дадаў адвакат.

Пазоў боку абароны будзе разглядаць Львоўскі акруговы адмінсуд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930