Знайсці
02.10.2017 / 23:1349РусŁacБел

Леанід Парфёнаў: «Стварэнне СССР — самая страшная катастрофа ХХ стагоддзя»

На днях выйшла кніга расійскага журналіста Леаніда Парфёнава «Намедни. Наша эра. 1931—1940», чарговая ў серыі. Новая кніга прысвечана перыяду расійскай — і беларускай — гісторыі, што горача абмяркоўваецца ў грамадстве.

Бі-бі-сі зрабіла вялікую гутарку з аўтарам з нагоды выхаду манаграфіі.

«Я лічу, — сказаў Парфёнаў, — што самая страшная геапалітычная катастрофа XX стагоддзя — гэта стварэнне Савецкага Саюза. У мяне ёсць маё асабістае стаўленне. Я не разумею гэтыя патрэбы блукаць у трох соснах і гэта дзіўнае атаясамленне Расіі з Савецкім Саюзам.

Нельга быць сляпым і не бачыць, што ў нас за сто гадоў ужо тры розныя краіны, і нельга не разумець, што той праект скончыўся ганебнай паразай. Ён быў не жыццёвы, яго не ЦРУ разваліла — ніякія разведкі не здольныя разваліць імперыю, калі не прыйшоў тэрмін імперыі разваліцца.

Яе завод скончыўся значна раней, калі б не саматлорская нафта, яна, можа быць, ляснулася б яшчэ ў сярэдзіне 70-х. Ну, мы не ведаем. Але яна дайшла да поўнага выраджэння. Мае сучаснікі, я не разумею, дзе яны ўсе былі, калі Чарненку паказвалі па тэлебачанні? Яны не разумелі, што гэта канец, што ўсё, далей няма куды? Фізічнае зжыванне сябе, выраджэнне поўнае. Канстанцін Усцінавіч, што называецца, не прыходзячы ў прытомнасць, прыступіў да абавязкаў генеральнага сакратара ЦК КПСС».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930