Знайсці
02.10.2017 / 22:586РусŁacБел

Навальны — суддзі, што дала 20 сутак: «Я вас не вазьму ў цудоўную Расію будучыні»

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны трэці раз за год адпраўлены пад арышт. Сіманаўскі суд Масквы даў яму 20 сутак за пасты ў сацыяльных сетках з заклікам выходзіць на мітынг у Ніжнім Ноўгарадзе

«Я вас не вазьму ў цудоўную Расію будучыні», - пракаментаваў рашэнне суддзі сам Навальны. Суд прызнаў Навальнага вінаватым у паўторным парадку арганізацыі масавых акцый, піша Бі-бі-сі.

«Калі раней я трапляў за несанкцыянаваны мітынг, то цяпер мяне ўжо за цалкам легальны мітынг арыштоўваюць. Напэўна, гэта такі падарунак на пуцінскі юбілей», - пракаментаваў рашэнне суда Навальны [7 кастрычніка Пуціну споўніцца 65 гадоў].

Кіраўніка Фонду барацьбы з карупцыяй затрымалі на мінулым тыдні, раніцай 29 верасня, у пад'ездзе яго дома. Навальны збіраўся ехаць на вакзал, а адтуль - у Ніжні Ноўгарад, дзе павінен быў прайсці мітынг яго прыхільнікаў.

Паліцыя патлумачыла затрыманне заклікамі палітыка да ўдзелу ў няўзгодненай акцыі. Улады Ніжняга Ноўгарада таксама заяўлялі, што ўзгаднення на мітынг у паплечнікаў Навальнага няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930