Знайсці
02.10.2017 / 18:205РусŁacБел

Вызвалены бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік

Бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік, які знаходзіўся ў ізалятары на Валадарскага па крымінальнай справе аб нясплаце падаткаў, вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Дзяніс Садоўскі. 

Першыя здымкі на волі. Фота з фэйсбука Алеся Бяляцкага

Нагадаем, 2 жніўня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю камп'ютараў і фінансавых дакументаў у офісе прафсаюза РЭП і цэнтральнага офіса БНП. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік. Фядыніч быў дапытаны і адпушчаны, а Комлік заставаўся пад вартай.

(Будзе дапоўнена)

Чытайце таксама: Гісторыя сям’і Комлікаў: спачатку на Валадарцы па палітычнай справе сядзеў сын, цяпер — бацька

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930