Знайсці
02.10.2017 / 17:49РусŁacБел

Лондан хоча паскорыць перамовы па «брэксіце»

Вялікабрытанія павінна паскорыць працэс перамоваў з Бруселем па Brexit, каб забяспечыць дастатковы для пераходнага перыяду тэрмін працягласцю каля двух гадоў, які дазволіць кампаніям адаптавацца да новых рэалій. Пра гэта заявіў брытанскі міністр фінансаў Філіп Хаманд ў Манчэстэры, дзе праходзіць штогадовы з'езд кіруючай Кансерватыўнай партыі, паведамляе DW.

«Мы ўсе расчараваныя тым, наколькі павольным быў прагрэс у апошнія месяцы», — сказаў Хаммонд тэлеканалу ITV. «Неабходна вырашыць кароткатэрміновую праблему, звязаную з нявызначанасцю вакол гэтага працэсу, надаўшы паскарэнне дыялогу», — падкрэсліў міністр.

Пры гэтым Хаманд паспяшаўся змікшыраваць супярэчнасці, якія існуюць у кабінеце прэм'ера Тэрэзы Мэй па пытанні аб выхадзе Лондана з ЕС. Ён адзначыў, што патрабаванні кіраўніка МЗС Барыса Джонсана, які выступае за больш жорсткую пазіцыю Вялікабрытаніі на перамовах, добра вядомыя. Тым не менш, па словах міністра фінансаў, Джонсан цалкам падтрымлівае курс, абраны ў гэтым пытанні кіраўніком урада.

У канцы верасня стала вядома, што чарговы раўнд перамоваў аб маючым адбыцца выхадзе Вялікабрытаніі са складу Еўрапейскага Саюза быў недастаткова эфектыўным, каб бакі перайшлі да абмеркавання далейшых адносін ЕС і Лондана, у тым ліку ў сферы гандлю. Па словах старшыні Еўрарады Дональда Туска, відавочна, што фаза, у якой Вялікабрытанія хацела атрымаць усё, не даючы нічога наўзамен, скончылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930