Знайсці
02.10.2017 / 17:078РусŁacБел

Еўракамісія прызнала каталонскі рэферэндум незаконным

Еўракамісія прызнала рэферэндум аб незалежнасці, які прайшоў у нядзелю ў Каталоніі і суправаджаўся масавымі сутыкненнямі удзельнікаў з паліцыяй, незаконным. Адначасова Еўракамісія заклікала іспанскія ўлады да дыялогу з прыхільнікамі незалежнасці Каталоніі, паведамляе ВВС.

«У адпаведнасці з канстытуцыяй Іспаніі ўчорашняе галасаванне ў Каталоніі было незаконным», — заявіў у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Бруселі афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Маргарыціс Схінас.

На думку Еўракамісіі, незалежнасць Каталоніі — унутраная справа Іспаніі, якая павінна вырашацца згодна з іспанскай канстытуцыяй. У той жа час у Еўракамісіі нагадалі, што «гвалт ніколі не можа быць інструментам палітыкі».

Схінас заклікаў бакі да дыялогу і нагадаў, што ў панядзелак кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер абмяркуе сітуацыю ў Каталоніі з прэм'ер-міністрам Іспаніі Марыяна Рахоем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930