Знайсці
02.10.2017 / 13:58РусŁacБел

У Беларусі адзначаны новы від птушак — стрынатка-крошка ФОТАФАКТ

Першая стрынатка-крошка (Emberiza pusilla) для Беларусі! Птушка была адлоўлена і закальцавана 02.Х на станцыі «Сасновы Бор» Дз. Кіцелем, Дз. Шамовічам і Н. Кузьмянковай, паведамляе суполка Birding Belarus.

Восеньская міграцыя птушак працягваецца, а гэта «ўраджайны» час для таго, каб пабачыць у нашай краіне рэдкія віды, якія ідуць «транзітам» з паўночных краін на зімоўку. Такім маршрутам і ляцела стрынатка-крошка, якая зрабіла невялікі прыпынак на поўначы Беларусі і падарыла нашай краіне сенсацыю ў выглядзе новага віду птушак.

Першую стрынатку-крошку для Беларусі адлавіў арнітолаг Дзяніс Кіцель 2 кастрычніка ў Віцебскай вобласці на станцыі «Сасновы Бор». Дзяніс працуе там разам з Дзмітрыем Шамовічам і Настай Кузьмянковай.

Фота Дзяніса Кіцеля

У Еўропе стрынатка-крошка падчас міграцыі адзначаецца рэгулярна, у тым ліку і ў краінах-суседках (Польшча, Латвія, Украіна). Так што беларускія арнітолагі даўно чакалі гэты від і ў нас у краіне.

ptushki.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930