Знайсці
02.10.2017 / 13:34РусŁacБел

Конкурс SAP UP уручыць 10 000 рублёў найлепшаму сацыяльнаму прадпрымальніку Беларусі

Да 8 кастрычніка праходзіць прыём заявак на міжнародны конкурс для сацыяльных прадпрымальнікаў SAP UP. Пераможцы атрымаюць сертыфікаты на адукацыйныя паездкі ў Еўропу і гран-пры ў 10 000 рублёў. Ацэньваць будзе сацыяльная значнасць, бізнэс-патэнцыял і ўстойлівае развіццё.

Арганізатары запрашаюць людзей, якія гараць жаданнем запусціць сацыяльны праект альбо ўжо рэалізуюць яго. Вітаюцца наступныя кірункі: экалогія, новыя тэхналогіі, развіццё тэрыторый, забеспячэнне роўных магчымасцяў, культура, адукацыя, медыцына і ахова здароўя, здаровы лад жыцця і спорт.

Беларусь упершыню ўдзельнічае ў конкурсе SAP UP, дзякуючы партнёрству з платформай «Талака». У журы — эксперты з міжнародных кампаній, дзяржаўныя структуры, некамерцыйныя і кансалтынгавыя арганізацыі. Асаблівасць конкурсу — празрыстая сістэма адбору: уся інфармацыя па праектах і ацэнках будзе даступная ў воблаку.

За два гады SAP UP падтрымаў 16 сацыяльных прадпрыемстваў Казахстана і Расіі. У іх ліку каманды uSEEband з прыладай, якая пераводзіць мову жэстаў у тэкст і палягчае жыццё глуханямых людзей. Праграма развіцця гусегадоўлі, якая перарасла ў эка-ферму «Былие травное» і зараз займаецца развядзеннем гусей, качак і індычак. Ініцыятыва па працаўладкаванні казахскіх асуджаных мужчын і арганізацыя імі вытворчасці драўляных вырабаў у нацыянальным стылі. А таксама дабрачынная крама «Дабрачынны магазін», дзіцячы сад для асаблівых дзяцей «Сонечнае кола», прыватны пансіянат для пажылых «Хата ля парку», сетка дваровых спартыўных клубаў SportConcept.

Фінал конкурсу ў Беларусі і публічная прэзентацыя праектаў пройдзе ў Мінску ў канцы лістапада. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 8 кастрычніка на сайце sap-up.org.

Па пытаннях удзелу смела пішыце на [email protected] і тэлефануйце +375 29 8 777 900.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930