Знайсці
01.10.2017 / 22:5715РусŁacБел

Прэм'ер Іспаніі: Рэферэндуму ў Каталоніі не было, а была інсцэніроўка

Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой у сувязі з рэферэндумам пра самавызначэнне ў Каталоніі падкрэсліў «сілу прававой дзяржавы» ў Іспаніі.

Як заявіў Рахой у нядзелю, 1 кастрычніка, на тэрыторыі аўтаноміі «не было рэферэндуму, а была інсцэніроўка». Паводле яго слоў, Іспанія будзе рэагаваць «усімі наяўнымі ў распараджэнні прававымі сродкамі на любыя правакацыі». Рахой заўважыў, што Каталонія падрыхтоўкай і правядзеннем забароненага рэферэндуму парушыла «асноўныя законы» і здзейсніла «атаку на прававую дзяржаву».

Адказнасць за беспарадкі і гвалтоўныя дзеянні ў Каталоніі Рахой ўсклаў на ўрад аўтаноміі. «Адказнасць нясуць тыя, хто парушыў закон», - заявіў Рахой. Ён падкрэсліў, што афіцыйныя асобы «толькі выконвалі абавязак і абаранялі закон». Рахой ахарактарызаваў дзеянні паліцэйскіх, якія перашкаджаюць правядзенню рэферэндуму, як паспяховыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера