Знайсці
01.10.2017 / 22:2323РусŁacБел

Новы рэктар БДУ: «Заробак для педагога важны, але ён не на першым месцы»

Новы рэктар БДУ Андрэй Кароль даў інтэрв'ю карэспандэнту праграмы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1».

Прыводзім некалькі адметных цытат.

Пра прэстыж працы

— Апошнім часам прэстыж працы настаўніка ўзрастае. Я гэта бачу па тым, якія абітурыенты прыходзяць у ВНУ на педагагічныя спецыяльнасці і па тым, які конкурс нават на платную форму падрыхтоўкі спецыялістаў. Мяне гэта не можа не радаваць.

— І справа не толькі ў заробку, як прынята лічыць?

— Прафесія педагога — гэта прафесія любові да вучня. Заробак важны, але ён не на першым месцы.

Пра патрыятызм

Калі мы хочам зрабіць студэнта патрыётам сваёй краіны, недастаткова ўвесці прадмет «Патрыятызм». Трэба па кожны занятку па матэматыцы, гісторыі, фізіцы прымяняць такія тэхналогіі навучання, якія дазволяць студэнту самастойна прыйсці пад кіраўніцтвам выкладчыка да асэнсавання сваёй місіі, місіі свайго горада, сваёй краіны.

«Паскудны чалавек» ці «выдатны выбар»: чаго чакаць ад новага рэктара БДУ?

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930