Знайсці
01.10.2017 / 19:18РусŁacБел

У Кіеве ўшанавалі памяць беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына

1 кастрычніка ў Кіеве беларуская грамада і ўкраінскія актывісты згадвалі беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына, які загінуў 28 жніўня 2016 году ад раненьняў, атрыманых у адным з баёў пад Аўдзееўкай, паведамляе радыё «Свабода».

27 верасьня Алесю Чаркашыну споўнілася б 35 гадоў. Ён ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правы сэктар» пад пазыўным «Тарас». Параненага байца перавезьлі ў Запароскі шпіталь, дзе ён разам з мэдыкамі яшчэ два тыдні змагаўся за сваё жыцьцё. Пахаваны Алесь Чаркашын у Камяніцы Жыравецкай пад Берасьцем.

Беларускі добраахвотнік пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Народны герой Украіны».

Як распавядалі ягоныя паплечнікі, Алесь Чаркашын атрымаў у адной з навучальных установаў Хэрсону дыплём тэоляга і пасьля Данбасу плянаваў займацца місіянэрскай дзейнасьцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930