Знайсці
01.10.2017 / 16:3253РусŁacБел

У Нямеччыне зарэгістраваны першы аднаполы шлюб ФОТАФАКТ

У ФРГ уступіў у сілу закон аб «шлюбе для ўсіх». Першая цырымонія рэгістрацыі прайшла ў ратушы берлінскага раёна Шэнеберг.

У ФРГ у нядзелю, 1 кастрычніка, упершыню зарэгістраваны аднаполы шлюб. Пасведчанне аб заключэнні шлюбнага саюза ў ратушы берлінскага раёна Шэнеберг атрымалі 60-гадовы Бода Мендзі і 59-гадовы Карл Крайль, паведамляе Deutsche Welle.

Яны пражылі разам 38 гадоў і 19 кастрычніка 2002 года — таксама першымі ў Берліне — ўзаконілі грамадзянскае партнёрства.

На мерапрыемстве, што адзначыла сабой ўступленне ў сілу прынятага ў гэтым годзе закона аб «шлюбе для ўсіх», прысутнічалі каля ста сяброў і сваякоў пары.

У нядзелю ў сталіцы Германіі для аднаполых пар таксама былі адкрыты ЗАГСы акругаў Тэмпельхоф-Шэнеберг і Фрыдрыхсхайн-Кройцберг. Пра свае планы ў гэты дзень аформіць шлюб заявілі ўсяго дзевяць пар.

Так, аб знамянальнай падзеі ў Twitter паведаміў дэпутат бундэстага ад партыі «Саюз-90» / «зялёныя» Фолькер Бек, суправадзіўшы запіс хэштэгам #ehefueralle (# шлюб для ўсіх). Ён узаконіў шлюбны саюз з Адрыянам Петкавым.

***

Законапраект, які прадугледжвае поўнае і раўнапраўнае прызнанне аднаполых шлюбаў, які атрымаў у ФРГ назву закона аб «шлюбе для ўсіх» быў прыняты большасцю галасоў дэпутатаў бундэстага 30 чэрвеня. За прагаласавалі 393 парламентарыя, супраць - 226, чацвёра - устрымаліся.

Пры гэтым федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Меркель прагаласавала супраць прыняцця законапраекта. «Для мяне шлюб, паводле Асноўнага закона, гэта саюз мужчыны і жанчыны, - патлумачыла сваю пазіцыю пасля галасавання канцлер. - І таму сёння я не галасавала за гэты законапраект».

Да 1969 года гомасэксуальныя сувязі ў Германіі крымінальна пераследаваліся. Аднаполыя саюзы рэгіструюць у Германіі з 2001 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930