Знайсці
01.10.2017 / 15:092РусŁacБел

Беларусы ўзялі золата ў сінхронных скачках на батуце

Беларускія атлеты заваявалі залатую і 2 сярэбраныя ўзнагароды на этапе Кубка свету па скачках на батуце ў партугальскім Луле, паведамляе карэспандэнт БелТА.

На першую прыступку п'едэстала ўзняліся Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў. З срэбрам - японцы, бронзавая ўзнагарода ў актыве дуэта з Узбекістана.

Фота з сайта Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

У жаночых індывідуальных скачках у фінал прабіліся беларускі Таццяна Пятрэня і Марыя Махарынская. У вырашальным раўндзе Таццяна стала другой, Марыя - чацвёртай. Першае месца ў расіянкі Яны Паўлавай.

Упрыгожаннем мужчынскіх спаборніцтваў у індывідуальных скачках стала суперніцтва Уладзіслава Ганчарова і кітайца Гао Лея. У 2016 годзе на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра лепшым стаў беларус, у Партугаліі мацнейшым быў кітаец. У Луле Уладзіслаў заняў другое месца.

Фота з сайта Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Беларускія батутысты пераязджаюць з Луле ў іспанскі Вальядалід, дзе 7-8 кастрычніка пройдзе этап Кубка свету.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера