Знайсці
01.10.2017 / 14:4316РусŁacБел

Яна сказала так! Гродзенец незвычайна зрабіў дзяўчыне прапанову ФОТЫ

Воля ні аб чым не здагадвалася і проста ішла на сустрэчу з сяброўкай. Тым часам яе хлопец Вадзім, які павінен быў быць у ад’ездзе, падрыхтаваў для каханай незвычайны падарунак — прапанову рукі і сэрца ў самым цэнтры Гродна. Дапамаглі яму маленькія танцоры школы «Adept».

«Я доўга думаў, як зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне. Глядзеў шмат відэа ў інтэрнэце пра незвычайныя прапановы, — распавядае хлопец Вадзім. — Убачыў выступ маленькіх танцораў школы «Adept» у OldCity і прапанаваў кіраўніку дапамагчы мне. Танцоры пагадзіліся і падрыхтавалі такі нумар, пасля якога мая каханая не змагла б мне адмовіць».

Танцавальную прапанову рукі і сэрца прадставілі на вуліцы Савецкай, калі Воля шпацыравала з сяброўкай.

Пара сустракаецца 5 месяцаў. Вадзім быў упэўнены, што Воля пагодзіцца стаць яго жонкай. Так і адбылося. Дзяўчына ацаніла падарунак і сказала Вадзіму «так».

«Я не чакала такога, думала ён з’ехаў. А тут дзеці выбеглі і пачалі танцаваць, утварыўся вялікі натоўп і сяброўка прапанавала паглядзець. Я да апошняга не чакала, што гэта ўсё для мяне, а пасля Вадзім выйшаў з кветкамі: я была вельмі здзіўленая і шчаслівая», — распавяла цяпер ужо нявеста Воля.

hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера