Знайсці
29.09.2017 / 14:5011РусŁacБел

«Форд» арыгінальна павіншаваў жанчын, якім кароль дазволіў кіраваць аўто ў Саудаўскай Аравіі ФОТАФАКТ

Кароль Саудаўскай Аравіі некалькі дзён таму выдаў указ, які прадпісвае пачаць выдаваць жанчынам правы кіроўцы да чэрвеня 2018 года. Амерыканскі вытворца аўтамабіляў «Форд» арыгінальна павіншаваў саудаўскіх жанчын з гэтай нагоды. У твітары кампаніі быў змешчаны здымак адлюстравання жаночых вачэй, які суправаджаўся подпісам: «Вітаем на месцы кіроўцы». 

Да гэтага моманту Саудаўская Аравія застаецца адзінай краінай, дзе жанчынам забаронена кіраваць аўтамабілем. Жанчын, што дабіваліся гэтага права, часта арыштоўвалі.

Кампанія за права саудаўскіх жанчын садзіцца за руль аўтамабіля доўжыцца ўжо шмат гадоў, але супраць гэтага новаўвядзення выступалі традыцыйна кансерватыўныя тэолагі.

Паблік Марозаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930