Знайсці
28.09.2017 / 19:513РусŁacБел

У палове даследаваных гігіенічных памад навукоўцы знайшлі атрутныя рэчывы

Даследаванне правялі навукоўцы з Францыі. Пра вынікі паведамляе The Local.

Даследаванне праводзілася на замову найбуйнейшай французскай групы абароны інтарэсаў спажыўцоў Que Choisir. Навукоўцы праверылі 21 узор бальзамаў для вуснаў розных фірмаў, у тым ліку буйных касметычных брэндаў. Высветлілася, што ў дзесяці з іх утрымліваюцца канцэрагенныя рэчывы.

У некаторых відах гігіенічнай памады выявілі мінеральныя алеі з насычанымі вуглевадародамі, якія, калі трапляюць у арганізм, могуць выклікаць запаленні ў лімфавузлах і печані.

Аўтары даследавання папярэджваюць, што ў складзе бальзаму для вуснаў гэтыя рэчывы асабліва небяспечныя, бо невялікая колькасць памады можа быць выпадкова праглынутай.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930