Знайсці
28.09.2017 / 17:121РусŁacБел

Кампанія LG прэзентавала смартфон з убудаваным адпужвальнікам камароў

Кампанія LG прэзентавала на індыйскім рынку бюджэтны смартфон K7i з убудаваным адпужвальнікам камароў. У ніжняй частцы на задняй панэлі прылады прадугледжаны велізарны дынамік, з якога выпускаюцца ультрагукавыя хвалі, што адштурхоўваюць насякомых.

У адрозненне ад фумігатараў, рэпелент K7i не выкарыстоўвае хімічных рэчываў і не дае паху, таму карыстальнікам не трэба мяняць картрыджы або запаўняць іх вадкасцю. Для чалавека, кажуць у LG, ультрагук абсалютна бяспечны.

Характарыстыкі антыкамарынага смартфона стандартныя для смартфона сярэдняй цэнавай катэгорыі: апарат мае 5-цалевы экран In-Cell з HD-разрозненнем (1280х720 пунктаў), 4-ядзерны працэсар з тактавай частатой 1,4 Ггц, 2 ГБ аператыўнай і 16 ГБ унутранай памяці. У Індыі навінка прадаецца за 7990 рупій (прыкладна 230 рублёў).

Сама тэхналогія адпужвання шкоднікаў, дарэчы, не новая. LG яшчэ ў 2014 годзе выпусціла кандыцыянер з функцыяй Mosquito Away, які не толькі астуджае паветра, але і змушае крывасмокаў хутчэй пакінуць хату. А у 2016 годзе «антыкамарыная» функцыя была ўбудаваная ў тэлевізар.

Зрэшты, скептыкі лічаць Mosquito Away міфам і маркетынгавай хітрасцю. Як паведаміў BBC энтамолаг і кіраўнік кансультацыйнага савета Нідэрландскага фонду малярыі Барт Нолс, «няма ніякіх навуковых доказаў» таго, што ультрагук насамрэч адпужвае крывасмокаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930