Знайсці
28.09.2017 / 15:0117РусŁacБел

Лукашэнка — новаму рэктару: У БДУ трэба навесці парадак

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт як вядучую ВНУ краіны неабходна падняць на прыступку вышэй, каб па сваім змесце ён адпавядаў чаканням абітурыентаў.

Такую задачу паставіў Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы Андрэя Караля на пасаду рэктара БДУ, паведамляе БелТА.

«У БДУ — я абсалютна згодны і з урадам, і з Адміністрацыяй прэзідэнта — трэба навесці парадак. Я вельмі спадзяюся, што ў вас там атрымаецца», — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да новага рэктара.

Ён падкрэсліў, што Андрэй Кароль фактычна з'яўляецца даверанай асобай прэзідэнта, але прызначэнне звязана не з гэтым. Гаворачы аб персаналіі новага рэктара, Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што раней не пагадзіўся яго накіроўваць на адну з прапанаваных у той момант «чынавенскіх» пасад у дзяржапараце.

«Ён яшчэ нам на больш важным участку павінен паслужыць, і народу, і дзяржаве, падрыхтаваўшы добрыя кадры. Гэта вядучая ВНУ, — адзначыў беларускі кіраўнік. — Вельмі спадзяюся, што БДУ па сваім змесце будзе адпавядаць чаканням людзей, якія туды паступаюць. Бо яны лічаць, што БДУ — гэта вяршыня ўсяго. Гэта сапраўды так. Але змест у нас трошкі не адпавядае. І вы з гэтым хутка сутыкнецеся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930