Знайсці
28.09.2017 / 11:3715РусŁacБел

Лукашэнка прапаноўвае арганізаваць у Мінску сустрэчу Папы Францішка і Патрыярха Кірыла

Сустрэча Папы Францішка і Патрыярха Кірыла адбылася на Кубе 12 лютага 2016 года, фота AP

Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае арганізаваць у Мінску сустрэчу Патрыярха Кірыла і Папы Рымскага. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы, піша БелТА.

«Тут было заўважана аб выніковасці сустрэчы Папы Рымскага і Патрыярха Кірыла. Недзе там, далёка на Кубе. Мяркую, трэба падумаць, каб яны сустрэліся тут, у Мінску. Гэта як раз сёння тое месца, дзе можна абмяркоўваць праблемы і Захаду і Усходу, Поўначы і Поўдня, і ўсёй планеты», — заявіў беларускі кіраўнік.

«Калі вы з Праваслаўнай царквой прыйдзеце да такога разумення, я і беларускі народ зробім усё, каб вы, вашы кіраўнікі, нашы кіраўнікі — каталіцкай і праваслаўнай цэркваў - зрабілі гэтую сустрэчу ў Мінску гістарычнай. Падумайце над гэтым», — прапанаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930