Знайсці
28.09.2017 / 10:5415РусŁacБел

Лукашэнка распавёў, што наканавана Госпадам у Беларусі

Прыезд у Мінск высокіх прадстаўнікоў каталіцкага духавенства ў тым ліку з'яўляецца прызнаннем беларускай палітыкі міру і згоды. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 28 верасня на сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы, піша БелТА.

Ён адзначыў: «Сёння Беларусь не проста геаграфічны цэнтр Еўропы. Гэта наканавана Госпадам. Мы на працягу многіх стагоддзяў з'яўляемся той краінай, дзе гарманічна суседнічаюць розныя рэлігіі. Іх ўзаемадзеянне шмат у чым паўплывала на фарміраванне беларускай нацыі, яе культурнае і духоўнае развіццё».

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што правядзенне пасяджэння Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы ў Беларусі менавіта ў гэты перыяд шмат у чым сімвалічна. У гэтым годзе адзначаецца 500-годдзе выдання беларускім асветнікам і гуманістам Францыскам Скарынам першай друкаванай кнігі на старабеларускай мове, якой стаў Псалтыр.

Ён таксама выказаў упэўненасць, што падчас знаходжання ў Беларусі прадстаўнікі духавенства ўбачаць, як сардэчныя і адкрыты беларусы, адчуюць, якая гасцінная беларуская зямля.

«Мы не дзелім людзей па нацыянальнасці і веравызнанні. Кожны вольны сам выбіраць свой шлях да храма. Гэта закон нашага грамадства. Мы стараемся праз сяброўства, паразуменне і цярпенне распазнаваць веліч і прыгажосць. Гэта тое, да чаго сёння заклікае не толькі яго Святасць Папа Рымскі, якога я бязмерна паважаю, але і духоўныя лідары практычна ўсіх сусветных канфесій», - рэзюмаваў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930