Знайсці
28.09.2017 / 10:273РусŁacБел

Намеснік міністра эканомікі распавёў, колькі тысяч патрабаванняў трэба выканаць для адкрыцця фірмы ЛІЧБЫ

Павел Уцюпін, фота Сяргея Гудзіліна

У Мінску 28-29 верасня праходзіць Беларускі інвестыцыйны форум, арганізаваны Міністэрствам эканомікі і Агенцтвам па інвестыцыях і прыватызацыі.

У першых прамовах беларускія чыноўнікі традыцыйна звярталі ўвагу гасцей на стратэгічнае становішча краіны, суседства з ЕС і Расіяй.

У прыватнасці, прагучалі абяцанні спрасціць заканадаўства ў сферы адкрыцця бізнеса, паляпшаць механізм вырашэння спрэчак інвестара і дзяржавы.

Як прыклад работы ў гэтым кірунку намеснік міністра эканомікі Павел Уцюпін прывёў лічбы санітарных, пажарных і ветэрынарных патрабаванняў, якія маюць выканаць бізнесоўцы пры адкрыцці бізнэсу ў Беларусі: гэта 586 пажарных патрабаванняў, 1100 санітарных, 2200 ветэрынарных.

З прыняццем новага дэкрэту аб спрашчэнні прадпрымальніцкай дзейнасці, сказаў чыноўнік, гэтыя патрабаванні маюць скараціцца да 58, 83 і 205 адпаведна.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930