Знайсці
28.09.2017 / 09:3716РусŁacБел

Лукашэнка сустракаецца з каталіцкімі і ўніяцкімі іерархамі ўсёй Еўропы

Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы. Сустрэча пройдзе ў Палацы Незалежнасці, паведамляе БелТА.

Рада біскупскіх канферэнцый Еўропы, створаная ў 1971 годзе, аб'ядноўвае старшыняў еўрапейскіх Канферэнцый каталіцкіх біскупаў. Мэта Рады — сумесная праца каталіцкіх біскупаў па пытаннях веры, праблемах секулярызацыі і глабалізацыі, развіцця місіянерскага і сацыяльнага служэння і іншых. Рада таксама прадстаўляе інтарэсы Каталіцкай царквы ў Еўрапарламенце і розных Еўракамісіях.

На пленарным пасяджэнні рады ў Мінску, якое пройдзе 28 верасня — 1 кастрычніка, будзе абмяркоўвацца праблема пастырства моладзі, а таксама роля царквы ў пераадоленні крызісаў сучаснай Еўропы.

Упершыню на беларускую зямлю адначасова прыбылі амаль пяцьдзесят вышэйшых каталіцкіх іерархаў Еўропы.

Апроч рыма-каталікоў, на сустрэчы прысутнічаюць і грэка-каталікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930