Знайсці
27.09.2017 / 16:56РусŁacБел

Сацсетка «Укантакце» правяла маштабны рэдызайн сваіх мабільных дадаткаў

Сацыяльная сетка «Укантакце» выпусціла самае маштабнае абнаўленне мабільных дадаткаў за апошнія некалькі гадоў. Новая версія праграм для iOS і Android ужо даступная для запампоўкі з App Store і Google Play.

Самым прыкметным новаўвядзеннем стала адсутнасць бакавога меню з раздзеламі, бо ў ім «стала цесна»: «Трэба ўвесь час задумвацца аб тым, куды ж націскаць», — напісаў кіраўнік мабільных прадуктаў кампаніі Міша Болдаў. Яго месца заняла ніжняя панэль, як у Facebook, з хуткім доступам да раздзелаў «Навіны», «Пошук і рэкамендацыі», «Паведамленні» і «Апавяшчэнні», а таксама меню-гамбургерам, дзе ў выглядзе спісу адлюстроўваюцца іншыя раздзелы сацсеткі.

Пошук стаў універсальным. Уводзячы запыты ў адзін радок, можна шукаць што заўгодна: людзей, супольнасці, запісы на сцяне або навіны. На гэтым жа экране з'явілася новая функцыя рэкамендацый, якая шукае кантэнт на аснове інтарэсаў карыстальніка (улічваюцца навіны, артыкулы, фатаграфіі) і збірае лепшае ў персанальную падборку запісаў.

Кампанія абвясціла пра будучы рэдызайн не так даўно, і мы падрабязна распавядалі пра ўсе новаўвядзенні.

Чытайце: «УКантакце» кардынальна зменіць дызайн сваіх мабільных дадаткаў ШМАТ ФОТА

Каб падпісацца на старонку «Нашай Нівы», націсніце сюды.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера