Знайсці
27.09.2017 / 12:2648РусŁacБел

Мінгарвыканкам зарэгістраваў офіс будучага «першага беларускамоўнага ўніверсітэта» на чале з Алегам Трусавым

Фота Сяргея Гудзіліна

Мінскія ўлады зарэгістравалі юрыдычны адрас будучага беларускамоўнага ўніверсітэта «Альбарутэнія». Офіс размяшчаецца ў Партызанскім раёне сталіцы на вуліцы Шчарбакова, 32.

Днямі туды пачнуць завозіць мэблю і павесяць адпаведную шыльду, піша Радыё Свабода.

Функцыі рэктара «Альбарутэніі» выконвае старшыня ТБМ Алег Трусаў.

Па словах сп. Трусава арыентацыя будзе на класічны ўніверсітэт. Асноўныя факультэты будуць гуманітарнага кірунку. Таксама не выключаны факультэт «ІТ-тэхналогій ды спецыялізацыі медыцынскай скіраванасці — кшталту псіхалогіі і псіхатэрапіі.

«Спачатку збіраемся працаваць з невялікай колькасцю студэнтаў. То бок, як атрымаем дазвол на адукацыйную дзейнасць, пачнём з магістратуры. На першым этапе трэба падрыхтаваць магістраў, каб у перспектыве яны сталі выкладчыкамі нашага ўніверсітэта», — мяркуе сп. Трусаў

Плануецца набраць ад 200 да 300 чалавек.

«Паколькі ўніверсітэт прыватны, натуральна, усе студэнты за навучанне будуць плаціць — як і ва ўсіх падобных установах. І я лічу, што гэта добра: адразу адсейваюцца ўсе халяўшчыкі. Значыць, паступленне на агульных асновах, але не забывацца пра камерцыйны складнік. Сістэма аплаты прыблізна як у ЕГУ — з сістэмай зніжак, прэферэнцый і г.д».

Кіраўнік ТБМ дадаў, што ў аргкамітэце нямала былых выкладчыкаў ЕГУ — нават з кіраўніцтва ўніверсітэта, што разышліся з Анатолем Міхайлавым. «Працаваць з імі — адно задавальненне», — рэзюмаваў сп. Трусаў.

Апытанка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930