Знайсці
26.09.2017 / 22:3616РусŁacБел

У Іспаніі заблакаваныя 140 сайтаў аб рэферэндуме ў Каталоніі

Вярхоўны суд Каталоніі распарадзіўся заблакаваць больш за 140 сайтаў з інфармацыяй, якая тычыцца рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёну. Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на агенцтва Efe.

У лік заблакаваных трапіў і сайт Нацыянальнай асамблеі Каталоніі. Пры спробе зайсці на яго па старым адрасе www.assemblea.cat спрацоўвае пераадрасацыя на партал www.assemblea.eu, доступ да якога не закрыты. На сайце www.referendum.cat, дзе ўдзельнікі рэферэндуму, акрамя іншага, маглі даведацца адрас свайго выбарчага ўчастка і раздрукаваць бюлетэнь для галасавання, размешчанае паведамленне на англійскай і іспанскай мовах: «Гэты дамен закрыты ў адпаведнасці з патрабаваннем юрыдычнага ведамства і знаходзіцца ў яго распараджэнні».

Рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі ад Іспаніі прызначаны на 1 кастрычніка. Калі большасць яго ўдзельнікаў падтрымаюць гэтую ініцыятыву, улады Каталоніі маюць намер абвясціць незалежнасць ад Мадрыда на працягу 48 гадзін пасля падвядзення вынікаў галасавання.

Улады Іспаніі спрабуюць перашкодзіць правядзенню рэферэндуму. Паліцыя Каталоніі атрымала загад з 29 верасня ўзяць пад кантроль усе выбарчыя ўчасткі рэгіёну. «Сёння мы можам пацвердзіць, што паспяховы рэферэндум у Каталоніі не адбудзецца», — заявіў 26 верасня афіцыйны прадстаўнік урада краіны.

Раней Канстытуцыйны суд Іспаніі абвясціў рэферэндум незаконным і супярэчным канстытуцыі, бо асноўны закон не прадугледжвае выхаду асобных рэгіёнаў са складу краіны. У сярэдзіне верасня паліцыя канфіскавала мільёны бюлетэняў і абсталяванне для правядзення галасавання. Былі затрыманыя 14 прадстаўнікоў рэгіянальнай адміністрацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031