У Дубаі выпрабавалі першае ў свеце лятаючае беспілотнае таксі ФОТЫ
У Jumeirah Beach Park у Дубаі быў ажыццёўлены тэставы вылет першага ў свеце беспілотнага лятальнага таксі. Двухмесны транспартны сродак пад назвай AAT, распрацаваны нямецкай кампаніяй Drocal, здольны перавозіць людзей без удзелу пілота.
Генеральны дырэктар і старшыня савета выканаўчых дырэктараў Упраўлення па дарогах і транспарце (RTA) Маттар Аль Таер сказаў, што AAT мае «самыя высокія стандарты бяспекі».
Тут і ніжэй фота Reuters
«Ён таксама абсталяваны дадатковымі аварыйнымі парашутамі, дзевяццю аўтаномнымі акумулятарнымі сістэмамі і сістэмай хуткай зарадкі акумулятара», — заявіў ён.
Батарэі, усталяванай у прататыпе, патрабуецца дзве гадзіны для поўнай зарадкі. У вытворчай версіі гэты час будзе значна скарочаны. Таксі мае месца для двух пасажыраў і можа здзяйсняць палёты працягласцю да 30 хвілін.
AAT можна будзе замовіць з дапамогай мабільнага дадатку. На працягу наступных пяці гадоў RTA будзе супрацоўнічаць з Упраўленнем грамадзянскай авіяцыі Дубая, каб забяспечыць інтэграцыю AAT ў транспартную сістэму эмірата.