Знайсці
26.09.2017 / 21:121РусŁacБел

Паўлу Дураву выставілі абвінавачванні ў Іране

Улады Ірана выставілі абвінавачванні заснавальніку месенджара Telegram Паўлу Дураву, паведамляе ВВС.

Як заявіў пракурор Тэгерана Абас Джафар Далатабадзі, якога цытуе іранскае агенцтва ISNA, месенджарам карыстаюцца баевікі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Акрамя таго, як лічаць іранскія ўлады, месенджар могуць выкарыстоўваць для гандлю людзьмі і наркагандлю, а таксама для распаўсюджвання дзіцячай парнаграфіі.

Сам Дураў заявіў, што не згодны з выстаўленымі абвінавачваннямі.

«Я здзіўлены. Мы актыўна займаемся блакаваннем тэрарыстычнага і парнаграфічнага кантэнту ў Іране. Я думаю, што рэальныя прычыны іншыя», — напісаў ён у твітары.

Дураў таксама распавёў, што штодня мадэратары Telegram блакуюць больш тысячы каналаў і чатаў з парнаграфіяй і заклікамі да тэрарызму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031