Знайсці
26.09.2017 / 18:2710РусŁacБел

Распачатае будаўніцтва яшчэ трох станцый мінскага метро

У верасні метрабудаўцы распачалі пабудову яшчэ трох станцый 3-й лініі Мінскага метрапалітэна — «Аэрадромная», «Немаршанскі Сад» і «Слуцкі Гасцінец».

У цяперашні час ідзе інжынерная падрыхтоўка тэрыторыі.

Пра гэта, як перадаюць «Мінск-Навіны», паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме начальнік КУП «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна» Павел Царун.

Працягваецца будаўніцтва першага пускавога комплексу, у які ўваходзяць 4 станцыі: «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча».

«Будаўніча-мантажныя працы ў адпаведнасці з графікам плануецца завяршыць да канца 2019 г., — удакладніў Царун. — На дзвюх станцыях — «Кавальская Слабада» і «Вакзальнай» — ужо вядуцца аздабленчыя работы».

Працы на ўсім працягу 7 станцый арганізаваныя ў трохзменным рэжыме і без выхадных дзён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031