Знайсці
26.09.2017 / 17:376РусŁacБел

У Наваградку адкрылі помнік загінулым у гета ФОТАФАКТ 

Sputnik, Арцём Бардоўскі

Гісторыю навагрудскага гета асабліва часта сталі ўзгадваць у апошнія гады, калі стала вядома, што праз яго прайшлі і адсюль ўцяклі ў партызаны сваякі дарадцы прэзідэнта ЗША і яго зяця Джарэда Кушнера.

Скульптурная кампазіцыя ўяўляе сабой фігуру дзяўчынкі ў касцюме анёла і дрэва жыцця з адсечанымі галінамі.

«Гэта памятны знак дзіцяці, якому вельмі хочацца жыць. І зараз дзяўчынка будзе жыць вечна, бо яна стаіць побач з дрэвам жыцця», — патлумачыла задуму адна з куратараў праекта краязнаўца Тамара Вяршыцкая.

Паводле яе слоў, унікальнасць гэтага помніка, перш за ўсё, у тым, што ініцыятарам яго стварэння стаў мясцовы жыхар. Да гэтага часу грошы на ўвекавечанне памяці давалі толькі замежнікі: Музей габрэйскага супраціву ў Наваградку ствараўся за сродкі еўрапейскага фонду і ахвяраванні брытанскага падданага, а ў мінулым аднаго з вязняў Навагрудскага гета Джэка Кагана. Сад справядлівасці і міласэрнасці фінансаваў нямецкі фонд. Нарэшце, бацька зяця Трампа Джарэда Кушнера Чарльз пералічвае грошы на стварэнне яшчэ аднаго манумента. І вось зараз свае асабістыя сродкі ў гісторыю трагедыі ўклаў і беларус: гэтым разам да справы спрычыніўся мясцовы прадпрымальнік Сяргей Коваль.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера