Знайсці
26.09.2017 / 15:002РусŁacБел

У Мінску праходзяць ператрусы ў анархістаў

Раніцай 26 верасня супрацоўнікі крымінальнага вышуку праводзяць шэраг ператрусаў у сацыяльных актывістаў Мінска. Праваабаронцам вядома, што вобшук праходзіць у доме выканаўчага дырэктара грамадскага аб’яднання «Экадом» Марыны Дубінай, журналісткі-фрылансера Марыны Кастылянчанка, некаторых іншых актывістаў анархісцкага руху. Падчас вобшуку канфіскаваныя камп'ютары, сродкі мабільнай сувязі і літаратура. Пра затрыманні пакуль невядома, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

У сацыяльных сетках паведамляюць пра ператрус у Марыны Дубінай наступнае. «У 7.10 раніцы супрацоўнікі міліцыі зайшлі ў дом, дзе на той час знаходзілася пяць чалавек. Ператрус да гэтага часу не скончаны».

Магчыма, вобшукі звязаныя з крымінальнай справай па частцы 2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асобаў), заведзенай па факце падпалу кактэйлямі Молатава білборда ў Івацэвічах 28 ліпеня. Па гэтай крымінальнай справе справе праходзяць двое сацыяльных актывістаў: жыхар Івацэвіч Ігар і мінчук Кірыл Аляксееў, які змешчаны ў Баранавіцкі СІЗА. Тады група невядомых анархістаў спаліла рэкламны білборд. На білбордзе было напісана: «Сіла закона ў яго выкананні». Пазней відэа падпалу патрапіла ў сацыяльныя сеткі.

Праваабаронцы «Вясны» высвятляюць гэтую інфармацыю і адсочваюць сённяшнюю сітуацыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031