Знайсці
26.09.2017 / 14:4111РусŁacБел

85-гадовая бабуля больш за суткі правяла ў лесе

УУС Мінаблвыканкама

Супрацоўнікі Старадарожскага РАУС у мінулыя выходныя шукалі 85-гадовую жыхарку Шапчыцаў: знясіленую старую жанчыну знайшлі ў балоце, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Раніцай 23 верасня ў дзяжурную частку Старадарожскага РАУС звярнулася жыхарка Шапчыцаў і распавяла, што яе 85-гадовая аднавяскоўка адправіліся напярэдадні днём у лес ў ягады і не вярнулася.

На месца здарэння выехала аператыўная група. Пасля апытання мясцовых жыхароў міліцыянты праехалі па наваколлі, але безвынікова. Пачалося прачэсванне лесу. Для пошукаў паднялі па трывозе асабісты склад Старадарожскага РАУС, прыцягнулі работнікаў МНС і лясгаса. Да 12:00 старую жанчыну шукалі ўжо каля 50 чалавек, з паветра тэрыторыю абследаваў беспілотнік. З надыходам цемры, пасля праходжання вялікага ўчастка балота, было пачата яшчэ адно кола пошукаў з выкарыстаннем сірэн і гучнагаварыльнікаў.

А палове сёмай міліцыянт Юры Мядзведскі адчуў слабы жаночы крык. Ён пабачыў знясіленую жанчыну. Захапіўшыся зборам ягад, яна моцна паглыбілася ў лес, а калі стала вяртацца, то змарылася і ўжо не магла самастойна перасоўвацца. Міліцыянты пад рукі вывелі пацярпелую з багністага ўчастка і перадалі медыкам. У цяперашні час яе агульны стан нармалізуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930