Знайсці
26.09.2017 / 14:2750РусŁacБел

Упершыню ў Беларусі асуджаны баявік «ДНР»

29-гадовы грамадзянін Беларусі асуджаны па ч.1 артыкула 361-3 КК «Удзел ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў на тэрыторыi замежнай дзяржавы, а роўна ўдзеле ва ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях без ўпаўнаважання дзяржавы і пры адсутнасці прыкмет наёмніцтва». Даказаць наёмніцтва — артыкул 133КК — суду не ўдалося.

Суд праходзіў у Віцебску за закрытымі дзвярыма. Чаму так? Бо на судзе гучала інфармацыя, распаўсюд якой абмежаваны.

На лаве падсудных апынуўся жыхар Паставаў Аляксей Яршоў, які прымаў удзел ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны на баку «ДНР». У выніку Яршоў асуджаны на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы, так званай хатняй хіміі.

Аляксей Яршоў не саромеўся выкладаць здымкі з баявых дзеянняў у сацыяльных сетках. У выніку маецца шмат фота, дзе Яршоў пазіруе з агнястрэльнай зброяй, танкамі, на фоне ўезда ў Данецк. У Беларусі ў Аляксея была жонка і дзіця.

Раней беларусаў, якія ваююць на тэрыторыі замежных дзяржаваў, маглі асудзіць толькі па артыкуле «наёмніцтва», аднак потым з ініцыятывы КДБ былі ўнесеныя змены ў Крымінальны кодэкс, у выніку чаго за кратамі могуць аказацца і тыя, хто ваюе не за грошы, а з ідэйных перакананняў.

Раней не былі вядомыя выпадкі, каб у Беларусі судзілі менавіта за ўдзел у баявых дзеяннях. Былі выпадкі, калі людзей, што ваявалі на баку Украіны, каралі, але зусім па іншых артыкулах. Тарас Аватараў за незаконны абарот і кантрабанду выбуховага прыстасавання быў прысуджаны на 5 гадоў, а Станіслаў Ганчароў за злоснае хуліганства да 7 гадоў калоніі.

Інфармацыі пра прысуды баевікам «ДНР» і «ЛНР» раней у адкрытым доступе не было.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера