Знайсці
26.09.2017 / 14:2310РусŁacБел

У гомельскай кватэры пагаспадарыў махнаногі сыч

Учора ўвечары да гамельчукоў заляцеў сыч: птушка заседзелася да самай ночы, і выправадзіць упартага госця было не так і проста, перадае gomel.today.

Незвычайная сустрэча з драпежнікам адбылася ў адной са шматпавярховак у Навабеліцы. Прыкладна ля дзясятай вечара птушка прыляцела на кухню і пачала з цікаўнасцю зазіраць у рондаль.

— Я яе выганяць, а яна — ні ў якую. То на табурэтку сядзе, то на падаконнік, але ляцець нават не думае, — распавяла чытачка «Моцных Навін». — Паўтары гадзіны яе выганялі. Сяк-так удалося выправадзіць на балкон. Але і адтуль ёй злятаць не хацелася: села пад дзвярыма і зазірае на кухню.

Па папярэдніх дадзеных, начны госць — не хто іншы як сыч махнаногі. Жыве гэты драпежнік ў лесе і сілкуецца грызунамі, землярыйкамі і дробнымі птушкамі. Была занесена ў другое выданне Чырвонай кнігі Беларусі, у трэцім жа выданні птушка ўключана ў анатаваны спіс відаў, якія патрабуюць увагі ў мэтах прафілактычнай аховы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера