Знайсці
26.09.2017 / 22:491РусŁacБел

У Аўстраліі створаць уласнае касмічнае агенцтва

У хуткім часе ў Аўстраліі з'явіцца ўласнае нацыянальнае касмічнае агенцтва, пра што паведаміла Майклія Кэш (Michaelia Cash), якая выконвае абавязкі міністра прамысловасці.

Аўстралія з космасу

Да гэтага часу ў Аўстраліі не было касмічнага агенцтва. Між тым, як адзначаецца, адпаведная галіна імкліва развіваецца. Таму і было прынята рашэнне аб фарміраванні новай структуры, якая дапаможа дзяржаве ў рэалізацыі перспектыўных праектаў.

«Глабальная касмічная індустрыя хутка развіваецца, і вельмі важна, каб Аўстралія стала часткай гэтага росту. Нацыянальнае касмічнае агенцтва зможа гарантаваць наяўнасць доўгатэрміновага стратэгічнага плана развіцця касмічных тэхналогій і дазволіць забяспечыць рост нашай унутранай касмічнай індустрыі», — заявіла спадарыня Кэш.

Чакаецца, што стварэнне нацыянальнага касмічнага агенцтва Аўстраліі дасць магчымасць сфарміраваць у краіне тысячы новых працоўных месцаў.

Для рэалізацыі перспектыўных праектаў у касмічнай сферы спатрэбяцца спецыялісты ў самых розных галінах.

Па ўсёй бачнасці, новая структура будзе ўзаемадзейнічаць з касмічнымі агенцтвамі іншых краін. У іх ліку называюцца Нацыянальнае ўпраўленне ЗША па паветраплаванні і даследаванню касмічнай прасторы (NASA), а таксама «Раскосмас».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930