Знайсці
26.09.2017 / 12:401РусŁacБел

Кэмеран пачаў здымкі працягу «Аватара» з бюджэтам у мільярд даляраў

Рэжысёр Джэймс Кэмеран прыступіў да здымак працягу свайго фільма «Аватар». Пра гэта паведамляе Deadline.

Кінематаграфіст збіраецца паслядоўна працаваць над другой, трэцяй, чацвёртай і пятай часткамі франшызы, агульны бюджэт складзе больш за мільярд даляраў. Рэліз першага сіквела запланаваны на 18 снежня 2020 года.

Адзначаецца, што праект стане адным з самых дарагіх у гісторыі кінематографа, улічваючы бюджэт усіх чатырох карцін.

У красавіку 2016-га Кэмеран абвясціў, што пачаў здымаць ўсе чатыры часткі сіквела «Аватара» адначасова. Чакалася, што агулам іх працягласць складзе каля васьмі гадзін. Дата выхаду фільмаў на экраны неаднаразова пераносілася.

«Аватар» распавядае пра прыгоды інваліда-марпеха на планеце Пандора. Рэліз фантастычнай стужкі адбыўся ў 2009 годзе. Яна атрымала тры «Оскары» — за найлепшую аператарскую працу, найлепшыя дэкарацыі і найлепшыя візуальныя эфекты. Карціна лічыцца самай камерцыйна паспяховай у гісторыі кінематографа — яна сабрала ў сусветным пракаце амаль 2,8 мільярда даляраў пры бюджэце 237 мільёнаў даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031