Знайсці
26.09.2017 / 11:424РусŁacБел

У Непале ва ўзросце 44 гады памёр былы памочнік Сяргея Сідорскага

У суботу ў Непале памёр кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі Sohra Overseas FZE (ААЭ) у Беларусі, буйнога экспарцёра беларускай тэхнікі, Андрэй Філіпюк. Пра смерць Філіпюка, які доўгі час адпрацаваў памочнікам папярэдняга прэм'ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага, паведамілі Tut.by яго калегі.

44-гадовы Андрэй Філіпюк пачаў кар'еру ў якасці супрацоўніка Апарата Саўміна, восем гадоў, з 2003 па 2011 года адпрацаваў памочнікам прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.

У 2011 годзе ён быў узнагароджаны Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пасля гэтага Філіпюк прадстаўляў інтарэсы Беларусі ў Аўстраліі і Новай Зеландыі ад Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Апошні маштабны праект, які пад кіраўніцтвам і каардынацыяй Андрэя Филипюка рэалізавала Sohra Overseas FZE, - буйны кантракт на пастаўку самазвалаў БелАЗ у Зімбабвэ. У 2017 годзе каля 50 беларускіх самазвалаў пастаўлены ў алмаздабывавальныя кар'еры гэтай афрыканскай краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930