Знайсці
25.09.2017 / 22:115РусŁacБел

У Белым доме назвалі «абсурдам» заявы пра абвяшчэнне вайны КНДР

KCNA / Reuters

Улады ЗША не абвяшчалі вайну Паўночнай Карэі, здагадкі аб адваротным з'яўляюцца «абсурднымі», перадае Reuters заяву Белага дома.

«Мы не аб'яўлялі вайну Паўночнай Карэі», — заявіла прадстаўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Сара Сандэрс журналістам.

Міністр замежных спраў Паўночнай Карэі Лі Ён Хо раней у панядзелак заявіў, што Пхеньян лічыць сябе ўпаўнаважаным збіць стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі ВПС ЗША, нават калі тыя не знаходзяцца ў паветранай прасторы краіны. Чыноўнік заявіў аб растучай непазбежнасці ракетнай атакі на ЗША з-за агрэсіўнай і «самагубнай» рыторыкі Трампа. Прэзідэнт ЗША, мяркуюць у Пхеньяне, «упершыню абвясціў вайну» Паўночнай Карэі.

На мінулым тыдні з аналагічнымі заявамі выступіў лідар краіны Кім Чэн Ын, падрыхтаваўшы асобны зварот, які распаўсюдзіла паўночнакарэйскае агенцтва ЦТАК. Ён назваў Вашынгтон «вар'яцкім ашуканцам» і «спалоханым сабакам», а Дональда Трампа — «псіхатычным гангстэрам».

Прэзідэнт ЗША, выступаючы на 72-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, падкрэсліў, што ўлады здольныя «цалкам знішчыць Паўночную Карэю», калі тая не спыніць праграму па распрацоўцы ядзернай зброі. Пры гэтым Трамп сказаў, што спадзяецца, што вырашаць карэйскую праблему ваенным шляхам не запатрабуецца. Рэагуючы на словы кіраўніка МЗС КНДР, Трамп таксама напісаў у Twitter, што «калі ён сапраўды перадае думкі карантышкі з ракетай, то яны доўга не працягнуць».

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930