Знайсці
25.09.2017 / 21:5016РусŁacБел

Беларускія дзеці намалявалі вучэнні «Захад-2017» — самыя запамінальныя работы

У ваенным інфармацыйным агенцтве «Ваяр» напярэдадні вучэнняў «Захад-2017» быў аб'яўлены конкурс малюнкаў «Наша армія моцная!»

Конкурс праводзіўся «з мэтай актывізацыі работы па ваенна-патрыятычным выхаванню дзяцей і моладзі мастацкімі сродкамі, павышэння цікавасці да беларускай арміі, да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама фарміравання ў дзяцей уяўленняў аб ваеннай службе, вайсковых традыцыях, паважлівага стаўлення да ветэранаў вайны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца на сайце газеты «Во славу Родины».

Сёння былі падведзеныя вынікі конкурсу, на які даслалі 57 работ. Прапануем вашай увазе малюнкі пераможцаў у кожнай з намінацый.

Узроставая катэгорыя ад 3 да 7 гадоў:

намінацыя «Салдацкія будні» — Іван Агранаў, 3 гады

намінацыя «Хачу ў арміі служыць!» — Максім Барысаў, 7 гадоў

намінацыя «Цяжка ў вучэнні, лёгка ў баі» — Сцяпан Даўляшэвіч, 4 года

намінацыя «Армія будучыні» — Лізавета Печкур, 7 лет

Узроставая катэгорыя ад 8 да 12 гадоў:

намінацыя «Салдацкія будні» — Анастасія Бондар, 12 гадоў

Кацярына Бакунова, 10 гадоў

намінацыя «Хачу ў арміі служыць!» — Анастасія Грыпіч, 9 гадоў

намінацыя «Цяжка ў вучэнні, лёгка ў баі» — Карына Краснапольская, 9 гадоў

намінацыя «Армія будучыні» — Юлія Кавалёва 9 гадоў

І яшчэ некалькі прац:

Дамініка Раецкая, 9 гадоў

Кацярына Коўган, 10 гадоў

Арцём Сакалоў, 9 гадоў

Кацярына Міроненка, 9 гадоў

Больш малюнкаў тут >>>

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера