Знайсці
25.09.2017 / 20:372РусŁacБел

Падводны кабель новага пакалення злучыў Амерыку і Еўропу на глыбіні 5 км

Сотні падводных камунікацыйных кабеляў звязваюць паміж сабой усе кантыненты нашай планеты, акрамя Антарктыды. Менавіта яны забяспечваюць бесперабойную перадачу велізарных аб'ёмаў дадзеных з сервераў папулярных сэрвісаў і сайтаў у кватэры карыстальнікаў у розных кутках свету.

Да апошняга часу самай магутнай падводнай кабельнай сістэмай лічылася сістэма Appolo, якая злучае паміж сабой Паўночную Амерыку і Еўропу. Цяпер кампаніі Microsoft і Facebook стварылі і нават запусцілі ў эксплуатацыю зусім новае пакаленне падводнага камунікацыйнага кабеля.

Упершыню новае пакаленне кабеля, якое атрымала назву Marine, было прадстаўленае шырокай публіцы яшчэ летась.

Як сцвярджаюць стваральнікі, ён здольны забяспечыць адначасовую трансляцыю 71 000 000 відэаролікаў у HD-якасці.

Згодна з праектам, гэты кабель павінен будзе злучыць амерыканскі Вірджынія-Біч з іспанскім горадам Більбао. У дадзены момант усе мантажныя работы завершаныя, і ён цалкам запушчаны ў эксплуатацыю, перасякаючы Атлантычны акіян на глыбіні больш за 5000 метраў. Даўжыня кабеля складае 6600 кіламетраў, а агульная вага — больш за 4,6 мільёна кілаграмаў.

Прапускная здольнасць кабеля Appolo роўная 3,2 тэрабітам за секунду. У гэтым плане Marine пераўзыходзіць яго па поўнай, бо ён перадае інфармацыю з хуткасцю 160 тэрабіт за секунду.

Гэта прыкладна ў 16 мільёнаў разоў хутчэй за сярэднестатыстычнае хатняе інтэрнэт-злучэнне. Укладанне такіх буйных кампаній, як Microsoft і Facebook, у стварэнне кабеля новага пакалення цалкам апраўданае, бо, паводле прагнозаў, ужо да 2025 года спажыванне інтэрнэт-трафіку вырасце ў восем разоў. Microsoft з дапамогай Marine імкнецца палепшыць якасць сэрвісаў Office 365, Skype і Xbox Live, тады як Facebook зацікаўлены ў развіцці VR-тэхналогій (віртуальнае рэальнасці) шляхам стварэння адпаведнага кантэнту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930