Знайсці
25.09.2017 / 18:401РусŁacБел

Навукоўцы: У акварыумных рыбак могуць быць розныя характары

Навукоўцы заяўляюць, што ў акварыумных рыбак могуць быць розныя характары. Гэта даследаванне, праведзенае адмыслоўцамі з Універсітэта Эксэтэр, апісана ў часопісе Functional Ecology.

Раней існавала меркаванне, што акварыумныя рыбкі гупі дзейнічаюць па простых схемах і іх паводзіны залежаць ад таго, наколькі тыя схільныя да рызыкі. Дзякуючы доследам навукоўцаў высветлілася, што рыбкі здольныя да складаных паводзін.

У эксперыменце ўзялі ўдзел трынідадскія гупі Poecilia reticulata. Біёлагі назіралі за тым, як гэтыя рыбкі любяць рызыкаваць. Каб прымусіць рыбак пахвалявацца, біёлагі змяшчалі іх у новы акварыум ці палохалі макетамі птушак і цыхлідаў, драпежных рыб. У выніку высветлілася, што падвопытных не так ужо і лёгка размясціць па шкале ад «схільныя да рызыкі» да «пазбягаюць рызыкі».

Том Хаслі з Універсітэта Эксэтэр распавёў, што рыбкі прадэманстравалі разнастайнасць стратэгій паводзін у стрэсавай сітуацыі. Адны рыбкі паспрабавалі схавацца, іншыя — уцячы, трэція асцярожна азіраліся, даследавалі новы аб'ект. Адрозненні ў паводзінах не мяняліся на працягу назіранняў.

Дадзенае адкрыццё зацікавіла біёлагаў. У далейшым яны плануюць вывучыць генетычныя аспекты, якія ўплываюць на станаўленне характару рыб і высветліць, у якой ступені ён вызначаецца генамі, а наколькі — досведам і асяроддзем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930