Знайсці
25.09.2017 / 18:186РусŁacБел

Суд прызнаў 56-гадовага экс-старшыню сельсавета вінаватым у згвалтаванні школьніцы

Суд Бабруйска і Бабруйскага раёна прысудзіў былога старшыню Вішнеўскага сельсавета Мікалая Р. да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе Tut.by.

Яго прызналі вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Распусныя дзеянні», «Згвалтаванне», «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару» і «Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту», паведамілі ў судзе.

56-гадовага старшыню сельсавета затрымалі 21 лістапада 2016 года. Чыноўніку выставілі абвінавачанне ў палавых зносінах і дзеяннях сэксуальнага характару з малалетняй жыхаркай вёскі Стасеўка. Скандал разгарэўся пасля таго, як высветлілася, што 14-гадовая школьніца з'яўляецца носьбітам ВІЧ-інфекцыі.

Школьніца зацяжарыла. Маці настаяла на аборце. Аналізы, якія здала яе дачка перад штучным перапыненнем цяжарнасці, паказалі, што дзяўчынка з'яўляецца носьбітам ВІЧ-інфекцыі.

Калі пачалі высвятляць, ад каго яна магла заразіцца, школьніца расказала аб інтымных адносінах з 56-гадовым старшынёй сельсавета і былым настаўнікам. Па словах маці, хлопцы, з якімі сустракалася яе дачка, здалі аналізы, якія аказаліся адмоўнымі на ВІЧ.

Напярэдадні арышту абвінавачаны напісаў заяву на звальненне па ўласным жаданні з пасады старшыні сельскага выканкама, яго таксама пазбавілі дэпутацкага мандату у Бабруйскім райсавеце.

Школьніца, у якой выяўлена ВІЧ-інфекцыя, не панясе адказнасці за яе распаўсюд.

Судовы працэс быў закрытым. Ці прысутнічаў на вынясенні прысуду пацярпелы бок, невядома.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930