Знайсці
25.09.2017 / 17:323РусŁacБел

Naviband запісалі беларускую версію песні Стынга «Fields Of Gold»

Беларускія ўдзельнікі «Еўрабачання-2017» у Кіеве Naviband запісалі беларускую версію песні «Fields Of Gold» і выклалі на свой канал у Youtube.

— Стынг — наш сапраўдны кумір і праспяваць з ім, насамрэч, наша мара. Перад конкурсам «Еўрабачанне» на пытанні пра нязбытнае жаданне казалі, што хочам праспяваць са Стынгам. Ну і цяпер з'явіўся шанец: наш кумір прыязджае ў Мінск, мы людзі авантурныя і вырашылі, чаму б не зрабіць некалькі крокаў да мары і не напісаць яму такім чынам. Верым у тэорыю шасці поціскаў рукі, — пракаментаваў саліст Naviband Арцём Лук'яненка.

— Дарагі Стынг! Мы Naviband з Беларусі. Дзякуй Вам за музыку, якая натхняе нас з самага ранняга ўзросту. Даўно мару праспяваць з Вамі на адной сцэне ці проста сустрэцца. Мы спадзяёмся, што Вы зможаце ўбачыць гэта відэа і наша мара збудзецца. Мы рады бачыць Вас у Мінску і з нецярпеннем чакаем канцэрту 8 кастрычніка. Да сустрэчы! Спадзяёмся, што Вам спадабаецца беларуская версія легендарнай песні «Fields Of Gold», — напісалі ў сваіх сацыяльных сетках Naviband.

Нагадваем, Стынг выступіць у Мінску ў рамках сусветнага турнэ «57th&9th». За сваю больш чым 40-гадовую кар'еру на рахунку артыста больш за паўсотні узнагарод: 16 статуэтак Grammy, 25 узнагарод American Music Awards, MTV Music Awards, «Залаты глобус» за саўндтрэк да фільма «Кейт і Леа» і многія іншыя. Стынг — камандор ордэна Брытанскай імперыі, кавалер французскага ордэна Мастацтваў і літаратуры, а таксама ўладальнік ганаровай узнагароды цэнтра мастацтваў імя Джона Кэнэдзі. Ён тройчы намінаваўся на Оскар у катэгорыі «Найлепшая песня да фільма», а на «Алеі Славы» ў Галівудзе можна дакрануцца да імянной зоркі спевака.

Кошт квіткоў: фан-зона — 190 руб, танцпляц — 140 руб, сектары — 90 — 300 руб.

Білеты можна набыць на сайце allstars.by, у білетных аператараў, а таксама ў касах горада.

Даведкі па тэлефонах: +375 29 650 11 33, +375 29 763 11 11

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930