Знайсці
25.09.2017 / 16:5136РусŁacБел

Беларуская і ўкраінская на адной галіне — створана генетычнае дрэва моў свету

Дрэва развіцця моў свету. Фота: io9.gizmodo.com

Ілюстратар Міна Сандберг (Minna Sundberg) у інфаграфіцы намалявала лінгвістычнае дрэва, якое паказвае цікавыя сувязі паміж рознымі мовамі, піша Інтэкс-прэс са спасылкай на io9.gizmodo.com.

Грунтуючыся на даследаванні Ethnologue, Міна з дапамогай дрэва праілюстравала, як усе асноўныя еўрапейскія, і нават многія ўсходнія мовы, згрупаваныя ў індаеўрапейскія і ўральскія «сем'і». На малюнку ствалы дрэў уяўляюць моўныя групы, лісце — мовы.

Але нават гэтай падрабязнай выявай аўтарка не здолела ахапіць вялізную колькасць моў.

— У адной толькі індаеўрапейскай сям'і літаральна сотні моў, і на гэтай старонцы я не магла размясціць іх, таму большасць моў, на якіх гаворыць менш за 1 млн чалавек, сюды не патрапіла».

Характэрна, што крона славянскіх моў падзяляецца на чатыры буйныя галіны. У адной — польская, славацкая і чэшская, у другой — руская, а трэцяя аб'ядноўвае беларускую і ўкраінскую мовы. Яшчэ адна «балканская галіна» змяшчае 6 славянскіх моў — баснійскую, харвацкую, сербскую, балгарскую, македонскую і славенскую.

intex-press.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930