Знайсці
25.09.2017 / 18:22РусŁacБел

Распрацоўшчыкі прадэманстравалі першы ў свеце разумны званок для дзвярэй

Кампанія Nest прэзентавала сваю новую распрацоўку — першы ў свеце разумны званок для дзвярэй. Гаджэт пад назвай «Nest Hello» абсталяваны камерай, мікрафонам, дынамікам, вітальнай падсветкай парога і святлодыёдным індыкатарам стану.

Прылада запісвае HD-відэа фармату 4:3 з ахопам 160 градусаў. Камера здольная ўбачыць чалавека, які падышоў да дзвярэй, у поўны рост.

У Nest Hello выкарыстаная інтэлектуальная тэхналогія Nest Cam IQ з распазнаннем твару. Разумны званок здольны адрозніць знаёмых ад незнаёмцаў, пра што ён паведаміць карыстальніку. Таксама гаджэт абсталяваны аўтаадказчыкам, таму, калі пазвоніць, напрыклад, паштальён, яму будзе прапанавана пакінуць пакет каля дзвярэй.

Рэжым Nap Time дазволіць не трывожыць сон малых. Калі хтосьці патэлефануе ў гэты час, гуку не будзе, але на смартфон карыстальніка прыйдзе адпаведнае апавяшчэнне. А функцыя Sightline дазволіць прагледзець, хто падыходзіў да вашых дзвярэй за апошнія некалькі дзён.

Пакуль цана на разумны званок не абвешчаная. У продаж Nest Hello павінен паступіць у першым квартале наступнага года.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера