Знайсці
25.09.2017 / 11:1418РусŁacБел

Лукашэнка — Кадыраву: Дзякуй Богу, што даехалі

Пра гэта кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў на сустрэчы з кіраўніком Чачні Рамзанам Кадыравым, піша Sputnik.

Лукашэнка сказаў, што рады сустрэчы з кіраўніком Чачні. «Дзякуй Богу, што даехалі. Спадзяемся, што Беларусь не чужая для вас зямля», - сказаў беларускі кіраўнік, звяртаючыся да Кадырава.

«Вельмі рады пазнаёміцца бліжэй, не завочна. Думаю, што вам спадабаецца ў Беларусі», - сказаў беларускі лідар і запрасіў Кадырава наведаць краіну не толькі ў рамках афіцыйнага візіту.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь ва ўсе часы была гасцінным домам для шматлікіх савецкіх народаў. Паводле слоў Лукашэнкі, гасціннасць з'яўляецца візітнай карткай Беларусі.

Ён адзначыў, што ў Беларусі пражывае шмат чачэнцаў. «У нас ніколі не было праблем. Гэта ўжо нашы чачэнцы», — сказаў кіраўнік дзяржавы і ўспомніў сітуацыю, калі польскі бок адмовіўся прыняць чачэнскіх мігрантаў, і ім давялося нейкі час затрымацца ў Беларусі.

Паводле слоў прэзідэнта, беларускі бок аказаў дапамогу чачэнскім грамадзянам. Беларускі кіраўнік з цеплынёй успомніў пра тое, што некаторыя чачэнскія сям'і тады назвалі нованароджаных хлопчыкаў Аляксандрамі.

Запрашаючы чачэнскі бок да супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы, Лукашэнка адзначыў надзейнасць беларускіх партнёраў. «Нам важны надзейны партнёр. І вы можаце не сумнявацца, у нашых кампаніях, вас не падмануць», - сказаў Лукашэнка. Пры гэтым ён прывёў прыклад пра тое, што Беларусь сутыкнулася з сітуацыяй, калі з-за несумленнасці расійскіх камерсантаў краіна страціла мільёны даляраў. «Сто мільёнаў даляраў страцілі з-за непрыстойнасці бізнэсменаў», - сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што мае цёплыя пачуцці да Каўказа і даўно хацеў там пабываць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031