Знайсці
25.09.2017 / 10:3934РусŁacБел

Кадыраў — Лукашэнку: Калі вы прыедзеце ў Чачню, для нас гэта будзе самым вялікім святам

Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі Рамзан Кадыраў падкрэсліў цікавасць да развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю і адзначае наяўнасць вялікай павагі сярод жыхароў Каўказскага рэгіёну да беларускага лідара.

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе БелТА

«Я, можна сказаць, марыў пра асабістую сустрэчу з вамі. Бо ўсе гэтыя гады, як вы толькі што сказалі, мы адчувалі і адчуваем падтрымку. На Каўказе вас вельмі моцна паважаюць, любяць за вашу адназначную пазіцыю. За тое, што вы будуеце дзяржаву, абараняеце інтарэсы свайго народа на вышэйшым узроўні. Нам не абыякавая ваша краіна. І нашы краіны даўно звязваюць сяброўскія братэрскія адносіны», — сказаў Рамзан Кадыраў.

«У рэспубліцы як даведаліся, што я еду, усе — маладыя, старыя: «Бацьку вялікае прывітанне перадайце! Мы заўсёды адчуваем падтрымку, усе ягоныя выступы слухаем». Таму я перадаю вам прывітанне ад нашых грамадзян - моладзі, старэйшын. Яны вельмі вас любяць і паважаюць», — сказаў Рамзан Кадыраў.

Ён таксама падкрэсліў, што Чачэнская Рэспубліка - самы бяспечны рэгіён у Расіі, дзе ў поўнай меры перамаглі тэрарызм. «Абсалютна спакойная тэрыторыя, куды сёння едуць сотні тысяч турыстаў з Амерыкі, Кітая, Японіі. Калі вы прыедзеце, гэта для нас будзе самым вялікім святам», - падкрэсліў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031